У Ерэване сёння пачынаецца нефармальны саміт АДКБ
Нефармальны саміт лідэраў краін-сяброў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы пачынаецца сёння ў Ерэване. Мяркуецца, што кіраўнікі Беларусі, Арменіі, Казахстана, Кыргызстана, Расіі, Таджыкістана і Узбекістана абмяркуюць сітуацыю ў Кыргызстане і калектыўныя захады АДКБ па яе стабілізацыі. Як інфармуе prime-tass.ru, на сустрэчы будуць разгледжаныя "прапановы па ўдасканаленні сістэмы антыкрызіснага рэагавання ў фармаце АДКБ".
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў Арменіі. Аднак прэс-служба армянскага прэзідэнта не паведамляла падрабязнасці яго візіту.
Нагадаем, што Аляксандр Лукашэнка ўжо некалькі дзён знаходзіцца ў Арменіі. Аднак прэс-служба армянскага прэзідэнта не паведамляла падрабязнасці яго візіту.