У Ерэване ўзарваўся аўтобус — спрацавала бомба
У сталіцы Арменіі ўвечары 25 красавіка ўзарваўся аўтобус. Загінулі два чалавекі, семярых давялося шпіталізаваць. Начальнік паліцыі Арменіі Уладзімір Гаспаран заявіў, што спрацавала выбуховае прыстасаванне.
Паводле яго, бомба, верагодна, была закладзеная пад адно з сядзенняў аўтобуса ці магла знаходзіцца ў аднаго з пасажыраў. "Выбух быў хвалевым, а не аскепкавым", — перадае РБК словы Гаспарана. Ён дадаў, што выбух адбыўся ў правай частцы аўтобуса.
Разам з тым у паліцыі падкрэсліваюць, што трагедыя адбылася не ў выніку выбуху газавага балона або дызельнага паліва.
Дарадца генеральнага пракурора Арменіі Крысціне Мелканян паведаміла, што праваахоўнікі пачалі крымінальную справу — "Выпуск або продаж тавараў, выкананне работ або аказанне паслуг, не адпаведных патрабаванням бяспекі, якія пацягнулі па неасцярожнасці смерць дзвюх ці больш асобаў".