У Эстоніі адзначаюць другія ўгодкі "бронзавых начэй"

У Эстоніі ў нядзелю адзначаюцца другія ўгодкі масавых хваляванняў рускага насельніцтва.
Яны пратэставалі супраць рашэння ўладаў краіны перапахаваць савецкіх салдат, загінулых пры вызваленні Таліна ад фашыстаў у 1944 годзе, і перанесці ўсталяваны ў іх гонар помнік.

Падчас хваляванняў было затрымана каля 1200 чалавек, паранена каля 50 чалавек.

Быў забіты грамадзянін Расіі.

Хваляванні затым перараслі ў масавыя беспарадкі, пагромы і акты вандалізму, нагадвае “Інтэрфакс”.