У Эстоніі дзень памяці ваяроў, якія загінулі ў Вызваленчай вайне

Дзень памяці ваяроў, якія загінулі у Вызваленчай вайне (Eesti Vabadussoda) 1918-1920 гадоў, адзначаць сёння ў Эстоніі. На ўсіх дзяржаўных і муніцыпальных установах будуць вывешаныя дзяржаўныя сцягі, паведамляе УНИАН.

У Манумента перамогі ў Таліне адбудзецца памінальная цырымонія, у якой прымуць удзел міністр абароны краіны Яак Аавіксоо і архібіскуп Эстонскай евангелічна-лютэранскай царквы Андрэс Пыдзер.

У перыяд з лістапада 1918 года па студзень 1920-го ўзброеныя сілы Эстонскай Рэспублікі пры ўдзеле рускіх белагвардзейцаў і фінскіх добраахвотнікаў процістаялі Чырвонаму Войску, а ў чэрвене-ліпені 1919 года - арыентаванаму на Нямеччыну Прыбалтыйскаму апалчэнню ў Латвіі.

Вайна фактычна завяршылася перамір'ем 3 студзеня 1920 года на фронце з Чырвоным Войскам і падпісаннем 2 лютага Тартускай мірнаё дамовы, паводле якога Савецкая Расея прызнала незалежнасць Эстоніі.

У Вызваленчай вайне з боку Эстоніі загінулі каля 4 тысяч чалавек, каля 14 тысяч атрымалі раненні.