У Эстоніі судзяць адзінага ў краіне героя Савецкага Саюза
У Эстоніі пачаўся суд над адзіным у Эстоніі героем Савецкага Саюза - 82-гадовым Арнольдам Мэры. Яго абвінавачваюць у дачыненні да дэпартацыі ў 1949 годзе 250-ці жыхароў выспы Хійумаа. Эстонскія законы расцэньваюць гэтыя дзеянні як генацыд і яны не маюць
тэрміну даўнасці. Мэры сцвярджае, што не атрымліваў ад НКВД спісаў
людзей, якія падлягалі дэпартацыі. Таму калі быў дадзены загад пра
пачатак высылкі, ён і першы сакратар мясцовага камітэта кампартыі
склалі з сябе адказнасць за яе правядзенне. Мірныя жыхары былі
дэпартаваныя ў Сібір.
Эхо Москвы
Эхо Москвы