У Еўрасаюзе могуць адмяніць пераход на летні час

У Еўрасаюзе могуць адмяніць пераход на летні час

Кіраўнік Еўракамісіі Жан-Клод Юнкер выступае за адмену сезоннага пераводу часу ў Еўрасаюзе. Пра гэта ён заявіў журналістам, перадае БЕЛТА.

Юнкер паведаміў, што людзі хочуць адмяніць пераход на летні час. Па яго словах, пасля рашэння Бруселя галасаванне наконт такой адмены мусіць адбыцца ў Еўрапарламенце і ў кожнай асобнай краіне ЕС.

У Еўрасюзе з 4 па 16 жніўня праводзілася онлайн-апытанне пра адмену летняга часу. Удзел у ім прынялі 4,6 мільёна грамадзян. Як пісала газета "Вестфаленпост", за адмену летняга часу выступілі 80% рэспандэнтаў. Афіцыйныя звесткі не публікаваліся.