У "Еўропе" абакралі назіральніка АБСЕ

Міжнародны назіральнік місіі АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах Мілаван Петкавіч трапіў у крымінальную гісторыю. Грамадзянін Харватыі Петкавіч як сябра місіі АБСЕ пасяліўся ў мінскім гатэлі "Еўропа". У нумары ён адсутнічаў з 17 па 20 снежня. Вярнуўшыся ў гатэль, назіральнік заўважыў знікненне 1050 еўра.

Па факце крадзяжу Цэнтральным РУУС распачатая крымінальная справа, паведамляе БелаПАН.