У Еўропе працягваюцца напады на яўрэяў
На паўночных прадмесцях Парыжу невядомыя кінулі ў сінагогу дзве запальныя бомбы. Пацярпелых няма, запальная сумесь выбіла шыбы ў суседняй кашэрнай рэстарацыі. Ніхто не ўзяў на сябе адказнасць за гэты тэракт, які адбыўся ў ноч на панядзелак. З 27 снежня, калі пачалася ізраільская аперацыя “Літы свінец”, гэта быў трэці напад на габрэйскія храмы ў Францыі. Прэзідэнт Нікаля Сарказі, які на мінулым тыдні выказаў занепакоенасць блізкаўсходнім канфліктам, заявіў, што “напады на сінагогі не застануцца беспакаранымі”.
У Францыі жывуць найбольшыя ў Еўропе дыяспары арабаў і яўрэяў. У суботу больш за 120 тыс. дэманстрантаў, пераважана антыізраільскіх, павыходзілі на вуліцы гарадоў Францыі. 200 чалавек арыштаваныя за падпалы і іншыя акты вандалізму, аднак у асноўным дэманстрацыі былі мірныя. За 17 дзён у Францыі зафіксавалі больш за 30 антысеміцкіх актаў – ад вулічных надпісаў да нападу на людзей. На яўрэяў нападалі таксама ў Брытаніі, Швецыі і ў Даніі.
International Herald Tribune