У Еўропе ў транссэксуала нарадзілася першае дзіця

Пра гэта піша Gazeta.ru са спасылкай на The Daily Mail. Незвычайныя роды прайшлі дома, таму што бацька дзіцяці адмовіўся быць запісаным як "маці" ў бальнічных дакументах. Жанчына, імя якой не называецца, на працягу некалькіх гадоў прымала гармоны, каб змяніць пол на мужчынскі.



Цяпер ён адмаўляецца прызнаваць сябе маці дзіцяці, і афіцыйна ў немаўляці ёсць толькі бацька. Цяжарнасць наступіла ў выніку апладнення донарскай спермай. Падрабязнасці пра донара спермы не паведамляюцца.



У Амерыцы ўжо вядомы выпадак нараджэння дзіцяці мужчынам. Томас Біці ў 2008 годзе нарадзіў дзяўчынку праз пяць гадоў пасля аперацыі па змене полу.



Фота — ru.delfi.lt