У фінал конкурсу "Настаўнік года Беларусі" выйшаў 21 педагог
У фінале конкурсу "Настаўнік года Беларусі" прыме ўдзел 21 педагог. Як інфармуе БелаПАН, фінальныя спаборніцтвы адбудуцца ў Мінску з 14 па 26 верасня. Фіналісты былі адабраныя падчас трох этапаў з прыкладна 10 тысяч педагогаў. У іх ліку — выкладчыкі беларускай, рускай, англійскага моваў, гісторыі, геаграфіі, грамадазнаўства, біялогіі, хіміі, музыкі, пачатковых класаў.
Найлепшы педагог атрымае з рук кіраўніка краіны галоўны прыз конкурсу — "Крыштальнага жураўля". Па традыцыі, пераможцы конкурсу правядуць сустрэчу з Аляксандрам Лукашэнкам.
Конкурс "Настаўнік года Беларусі" праводзіцца з 1991 года. Да цяперашняга часу адбылося сем конкурсаў.