У фінал Кубка Беларусі па футболе выйшлі “БАТЭ” і "Дынама" (Брэст)
У фінале Кубка Беларусі па
футболе згуляюць барысаўскі БАТЭ і "Дынама" (Брэст).
Напярэдадні, 2 траўня, адбыліся паўторныя паўфінальныя матчы. У Барысаве мінулагодні ўладальнік Кубка прымаў дэбютанта вышэйшай лігі ФК "Мінск". Гульня завяршылася з лікам 1:0 на карысць гаспадароў поля. Па суме двух гульняў лік у сустрэчы стаў 2:0 на карысць барысаўчан.
Другім фіналістам кубкавага розыгрышу сталі брэсцкія дынамаўцы. У паўторным матчы яны перайгралі гродзенскі "Нёман" з лікам 2:1. У першым матчы клубы разыйшліся мірам – 2:2.
Фінальны матч адбудзецца мінскім
стадыёне "Дынама" 27 траўня.