У фінале Кубка Беларусі па хакеі згуляюць "Керамін" і "Гомель"
Сярэбраны прызёр апошняга чэмпіянату краіны па хакеі мінскі "Керамін" і "Гомель" згуляюць у фінальным матчы Кубка Беларусі. Матч пройдзе ў сталіцы 26 жніўня. Гэтыя каманды датэрмінова занялі адпаведна першае і другое месцы ў аднакругавым турніры з удзелам 10 клубаў экстралігі, які стартаваў 3 жніўня і фінішуе 23 жніўня.
Становішча пасля васьмі тураў:
"Керамін" — 24 ачкі з 24,
"Гомель" — 21,
"Юнацтва" (Мінск) — 16,
"Хімвалакно" (Магілёў) — 15,
"Металург" (Жлобін) — 13,
"Хімік—СКА" (Наваполацк) — 9,
"Нёман" (Гродна) — 7,
"Віцебск" — 6,
"Дынама" (Мінск) — 5,
"Брэст" — 1.
Кубак Беларусі разыгрываецца ў сёмы раз. Яго ўладальнікамі раней станавіліся "Керамін" (2002 г.), "Гомель" (2003 і 2003/2004), "Юнацтва" (2004/2005) і "Дынама" (2005 і 2006).
БелаПАН
Становішча пасля васьмі тураў:
"Керамін" — 24 ачкі з 24,
"Гомель" — 21,
"Юнацтва" (Мінск) — 16,
"Хімвалакно" (Магілёў) — 15,
"Металург" (Жлобін) — 13,
"Хімік—СКА" (Наваполацк) — 9,
"Нёман" (Гродна) — 7,
"Віцебск" — 6,
"Дынама" (Мінск) — 5,
"Брэст" — 1.
Кубак Беларусі разыгрываецца ў сёмы раз. Яго ўладальнікамі раней станавіліся "Керамін" (2002 г.), "Гомель" (2003 і 2003/2004), "Юнацтва" (2004/2005) і "Дынама" (2005 і 2006).
БелаПАН