У Формуле-1 адбылася змена лідэраў
Чацвёрты этап чэмпіяната свету па аўтагонках 2010 года у класе Формула-1 Гран-пры Кітаю, які прайшоў 18 красавіка ў Шанхаі, завяршыўся кардынальнымі зменамі ва ўсіх выніковых заліках. Фінішны дубль пілотаў McLaren-Mercedes у складзе дзейнага чэмпіёна свету англічаніна Джэнсана Батана і яшчэ аднаго прадстаўніка Англіі экс-чэмпіёна свету Льюіса Хамільтана дазволіў англійскай камандзе выйсці на першы радок у заліку Кубка канструктараў, а Батану з 60-ю пунктамі ачоліць турнірную табліцу сярод пілотаў. Трэцім, як і два тыдні таму, на подыюм узыйшоў немец Ніка Розберг (Mercedes GP), пілот Ferrari іспанец Фернанда Алонса 4-ы, паляк Роберт Кубіца (Renault) — 5-ы.
Сяміразовы чэмпіён свету немец Міхаэль Шумахер (Mercedes GP) з адным пунктам ўжо ў другі раз у сезоне замкнуў найлепшую дзясятку. Варта адзначыць паспяховы выступ другога пілота Renault расіяніна Ваталія Пятрова, які ўпершыню здолеў давесці свой балід да фінішу і адразу на 7-ю пазіцыю.
Пасля чатырох этапаў у агульным заліку сярод пілотаў лідыруе Джэнсан Батан — 60 пунктаў, другі Ніка Розберг — 50, трэці Фернанда Алонса — 49. Наступны этап — Гран-пры Іспаніі прызначаны на 7-9 траўня. Аднак у выпадку працягу вывяржэння вулкану ў Ісландыі і забароны на паветраныя пералёты тэрмін правядзення гонкі можа быць перагледжаны.