У французскім Руане падчас пажару ў бары загінулі 13 чалавек

У французскім Руане падчас пажару ў бары загінулі 13 чалавек

У французскім Руане падчас пажару ў бары Le Cuba Librе загінулі 13 чалавек, 6 пацярпелі. Гэта маладыя людзі ва ўзросце ад 18 да 25 гадоў. Яны адзначалі дзень нараджэння свайго сябра. Прычына ўзгарання пакуль невядомая, праводзіцца расследаванне, інфармуе ВВС. Аднак існуе версія, што яно пачалося з-за свечак у святочным торце.

Найхутчэй маладыя людзі памерлі з-за атрутных выпарэнняў, якія пры гарэнні вылучаў матэрыял столі.

У французскім Руане падчас пажару ў бары загінулі 13 чалавек
Фота: Reuters