У Францыі ананім пагражаў тэрактам у саборы

У Францыі 30 тысяч чалавек былі выведзены з сабору ў горадзе Лурд на паўднёвым усходзе краіны, перадае Радыё Свабода.

Улады атрымалі ананімны званок,  што сабор замініраваны. Пазней выявілася, што паведамленне было непраўдзівым.

Паломнікі збіраюцца ў горадзе Лурд штогод на свята Узнясення Божай маці. Паводле каталіцкай легенды, у 1858 годзе Панна Марыя паказалася адной з жыхарак гэтага гораду.