У Францыі кампанію Uber аштрафавалі на 800 тысяч еўра

У Францыі кампанію Uber аштрафавалі на 800 тысяч еўра

У Францыі суд аштрафаваў кампанію Uber на 800 тысяч еўра за незаконнае аказанне паслугаў таксі з непрафесійнымі кіроўцамі. Такія паслугі кампанія прадавала праз бюджэтны серсіс UberPOP.

Апроч таго, аштрафаваныя генеральны дырэктар Uber France Тыбо Самфаль (20 тысяч еўра) і кіраўнік Uber у Еўропе П’ер-Дзімітрый Гор-Каці (30 тысяч еўра). Кампаніі і яе кіраўнікам сярод іншага інкрымінавалі незаконнае захоўванне асабістых дадзеных кліентаў. Але ж пры гэтым кампанія пазбегла максімальнага штрафу ў 1,5 мільёна еўра.

Бюджэтны серсів Uber POP, праз які працавалі звычайныя кіроўцы, быў адключаны ў Францыі ў ліпені 2015 года. Прычынай гэтаму стала несумленная канкурэнцыя. Пасля гэтага Uber працаваў у гэтай краіне толькі з прафесійнымі таксістамі, пішуць замежныя СМІ.