У Францыі паставілі помнік Леніну
У горадзе Манпелье на поўдні Францыі адкрыты помнік Уладзіміру Леніну. Вышыня бронзавага манумента складае 3 метры 30 сантыметраў. Фігура была ўстаноўленая з ініцыятывы мясцовага палітыка Жоржа Фрэша, якая ўзначальвае французскі рэгіён Лангедок-Русільён і мае скандальную рэпутацыю, паведамляе ВВС.
Бронзавы Ленін - гэта толькі адна з пяці пастаўленых у Манпелье скульптур людзей, якія на думку стваральнікаў,з'яўляюцца "вялікімі асобамі ХХ стагоддзя". Побач з правадыром рэвалюцыі ўсталяваныя статуі брытанскага прэм'ер-міністра Ўінстана Чэрчыля, прэзідэнта Францыі Шарля дэ Голя, прэзідэнта ЗША Франкліна Рузвельта і лідэра французскіх сацыялістаў пачатку стагоддзя Жана Жарэса. Вага кожнага з помнікаў складае 850 кг, а кошт - 260 тыс. долараў. У сераду яны былі прадстаўлены публіцы і будуць афіцыйна адкрытыя ў верасні.