У Франкфурце ў сутычках пацярпелі дзясяткі чалавек (фота, відэа)

У нямецкім Франкфурце-на-Майне адбыліся жорсткія сутычкі пратэстоўцаў і паліцыі. Падчас іх пацярпелі дзясяткі чалавек з абодвух бакоў. Каля 350 удзельнікаў акцыі арыштаваныя, перадае ВВС.

Акцыя праходзіла каля новага будынку Еўрапейскага цэнтрабанку. Яго ўрачыстае адкрыццё было прызначанае акурат на сераду, 18 сакавіка. Пратэстоўцы выступілі супраць абвешчанага курсу жорсткай эканоміі ў краінах Еўрасаюза.

Дэманстранты падпалілі некалькі машын, смеццевыя бакі і пачалі кідаць камяні ў паліцэйскіх і пажарнікаў. У адказ паліцыянты выкарысталі вадамёт.

Паведамляецца, што каля 800 актывістаў прыбылі на акцыю з Берліна. Акрамя таго пратэстоўцаў прывезлі на 60 аўтобусах з 39 еўрапейскіх краін.

Фота — Reuters і АР