У Галівудзе экранізуюць біяграфію маці Хрыста

Вядомыя акцёры Джонатан Рыс Маерс і Каміла Бэль выканаюць галоўныя ролі ў фільме "Марыя, маці Хрыста".  Як паведамляе Variety, Бэль дасталася роля маці Выратавальніка, а Маерсу належыць сыграць адразу двух персанажаў - Гаўрыіла і Люцыпара.

У праекце таксама возьме ўдзел Піцер О'Тул у ролі Сімеона. Студыя Aloe Entertainment, адказная за здымкі карціны, таксама вядзе перамовы з Аль Пачына і Джэсікай Ланж. Ім прапанаваныя ролі Ірада і Ганны Прарочыцы адпаведна.

Рэжысёрам фільма, здымкі якога стартуюць у траўні ў Марока, стаў аргентынец Алехандра Агрэсці. Нагадаем, што Каміла Бэль вядомая гледачу па фільме "10 тысяч гадоў да н.э."

Фота: www.multikino.com