У Ганцавічах абрушылася агароджа балкона
У Ганцавічах абарвалася і ўпала з 4-ага на 5-ы паверх жалезная агароджа балкона. Толькі дзякуючы таму, што на балконе нікога не было, і жалезная канструкцыя засталася на 4-м паверсе, ніхто не пацярпеў. За два тыдні да здарэння жыхары гэтага дома хадзілі на прыём да старшыні аблвыканкаму Канстанціна Сумара, які адведваў раённы цэнтр. Яны як раз і скардзіліся на тое, што капітальны рамонт, зроблены 5 год таму, быў праведзены не якасна. Асаблівую ўвагу, па меркаванні жыхароў, трэба надаць стану балконаў, вокнаў і казыркоў над пад’ездамі. Між тым на капітальны рамонт у камунальную гаспадарку жыхары дома штогод адлічваюць каля 14 мільёнаў рублёў.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы