У Ганцавічах ад пнеўманіі памерлі ўжо тры чалавекі
Гэта пацвердзілі ў цэнтральнай раённай бальніцы. 5 лістапада памерла цяжарная настаўніца з в. Хатынічы, пакінуўшы мужа і дваіх непаўналетніх дзяцей. У Малых Круговічах сканаў мужчына, круглымі сіротамі засталіся трое дзяцей, бо іх маці памерла сёлета ад сардэчнай хваробы. Трэцяя ахвяра – таксама жыхарка Хатынічаў, маці траіх дзяцей.
Усяго ў Хатынічах хварэюць на грып і вострыя рэспіраторныя хваробы больш за 90 чалавек. Таму мясцовая школа і садок закрытыя на карантын. На карантыне знаходзяцца і гімназія ў Баранавічах, дзе захварэла больш за трэць вучняў.