У Ганцавічах і Лунінцы выпала месячная норма ападкаў
У некаторых раёнах Беларусі ўчора выпала месячная норма ападкаў. Асабліва моцныя дажджы былі адзначаныя ў Брэсцкай і Гродзенскай абласцях. У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры адзначаюць, што ў горадзе Ганцавічы
Брэсцкай вобласці 5 ліпеня выпала 49 мм ападкаў пры месячнай норме па
рэспубліцы ад 74 да 97 мм. Але рэкорд належыць Лунінецкаму раёну той жа
вобласці, дзе выпала 74 мм ападкаў.
На Гродзеншчыне вызначыўся Шчучын — 42 мм ападкаў. У астатніх рэгіёнах краіны дажджы не былі такімі інтэнсіўнымі.
БелаПАН
На Гродзеншчыне вызначыўся Шчучын — 42 мм ападкаў. У астатніх рэгіёнах краіны дажджы не былі такімі інтэнсіўнымі.
БелаПАН