У Ганцавічах прадаюць частку сельскай гаспадаркі раёна

Ганцавіцкі райвыканкам, якому належыць 99,8% акцый райаграсэрвіса, прадае 30% з іх. Намеснік старшыні райвыканкама Андрэй Даленчук адмовіўся паведаміць карэспандэнту газеты “Ганцавіцкі час” пра заяўкі на аўкцыён, спаслаўшыя на "сакрэтнасць інфармацыі".
Райаграсэрвіс разарыўся пасля далучэння стратнага дзяніскавіцкага калгасу. Да таго прадпрыемства было прыбытковае, маючы цэх па перапрацоўцы рапсу на алей.
Прадпрыемства чакае таксама змена кіраўніцтва.