У Ганцавічах спрабуюць выселіць маці з дзіцем

У раённым судзе пачаўся разгляд справы аб высяленні маці з непаўналетнім сынам з кватэры, дзе яны жывуць шмат год. Паперы ў суд падаў райвыканкам, які патрабуе выселіць сям’ю без прадастаўлення іншага жытла.
Аргументы: жанчына пабудавала кааператыўную кватэру і павінная жыць там. Між тым пабудаванае жыллё пасля смерці мужа ўдава пакінула ягонай радні. Залетась ганцавічанка атрымала з выканкаму паперу, што павінная перапрапісацца туды, дзе жыве.

На пытанне адваката, ці належыць спрэчная кватэра выканкаму, ягоныя прадстаўнікі адказу не далі і дакументаў не прадаставілі. Разгляд справы перанесены на 27 кастрычніка.