У Ганцавічах высеклі прысады высакародных дрэваў

Цэлую алею высакародных дрэваў спілавалі ў Ганцавічах на вуліцы 8-га Сакавіка. Каб уратаваць дрэвы, жыхары райцэнтра звярталіся і ў інспекцыю прыродааховы і нават у Дзяржкантроль. Тым не менш ад пасадак таполяў, бяроз і рэдкага для Беларусі чырвонага дуба засталіся толькі пні.  Дарэчы, каб спілаваць дрэва, якому сто гадоў і болей, трэба дазвол з Мінпрыроды. Ганцавіцкія чыноўнікі сцвярджаюць, што такі дазвол ёсць. Але мясцовым журналістам з "Ганцавіцкага часу", якія пацікавіліся гэтым пытаннем, дазвол не паказалі. "Давайце пісьмовы запыт - мы вам адкажам", - сказалі ў выканкаме.

Дрэвы спілаваныя нібыта таму, што знаходзіліся ў аварыйным стане. Хаця іх стан сведчыь, што яны маглі стаяць яшчэ дзесяцігоддзі.