У Ганцавічах з'явіліся першыя хворыя на СНІД
У Ганцавічах дактары выявілі аднаго хворага на СНІД, траіх ВІЧ-інфікаваных, а таксама дзіця, народжанае ад інфікаванай маці. Гэта вестка шакавала многіх мясцовых жыхароў. Інфармацыю паведамілі насельніцтву медыкі, якія наведалі бацькоўскія сходы ў школах дзеля прафілактычных гутарак. Хаця агульнавядома, што хвароба на побытавым узроўні не перадаецца, аднак ганцаўчане асцерагаюцца за сваё жыццё і жыццё блізкіх.
Усе хворыя — ва ўзросце да 30 гадоў. Па некаторых звестках, хваробу ў Ганцавічы завезлі з Расіі, дзе многія ганцаўчане зарабляюць на жыццё.
Усе хворыя — ва ўзросце да 30 гадоў. Па некаторых звестках, хваробу ў Ганцавічы завезлі з Расіі, дзе многія ганцаўчане зарабляюць на жыццё.