У Ганцавіцкім раёне лес возьмуць пад кантроль відэакамеры

Відэакамеры будуць кантраляваць сітуацыю ў лясах Ганцавіцкага раёна. Адну з іх мясцовы лясгас усталёўвае на вышцы МНС у Ганцавічах. Электроннае вока дазволіць кантраляваць сітуацыю з пажарамі ў радыусе пятнаццаці кіламетраў.  Як паведамляе газета "Рэспубліка", да канца года ў лясах Ганцавіцкага раёна з'явіцца каля паўтара дзесятка відэакамер.