У Ганцавіцкім раёне паляўнічыя знайшлі ў лесе чалавечы чэрап
Чалавечы чэрап знайшлі паляўнічыя ў лесе ў 12 кіламетрах ад вёскі Хатынічы Ганцавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Яны адразу ж паведамілі ў міліцыю пра страшную знаходку. Міліцыянты тры гадзіны з вялікімі цяжкасцямі дабіраліся да месца, дзе
ляжалі астанкі чалавека. Зараз праваахоўныя органы высвятляюць, хто мог
загінуць у ганцавіцкім лесе.
Мяркуецца, што гэты чалавек пайшоў ў ягады ці грыбы і заблукаў, ён можа знаходзіцца ў ліку прапаўшых без вестак, паведамляе газета “Звязда”.
Мяркуецца, што гэты чалавек пайшоў ў ягады ці грыбы і заблукаў, ён можа знаходзіцца ў ліку прапаўшых без вестак, паведамляе газета “Звязда”.