У Ганконгу здымуць фільм пра настаўніка Бруса Лі
Ганконгскія акцёры Доні Ен і Сама Хунг маюць намер зняць два фільмы пра легендарнага майстра ушу Е Вэнэ (Іп Мэн), трэнера Бруса Лі. Ролю Іп Мэна выканае Доні Ен, які здымаўся ў карцінах "Блэйд 2" і
"Герой".
Акцёр назваў гэтую ролю адной з найважнейшых у яго жыцці.
Дадам, што Іп Мэн нарадзіўся ў 1893 годзе, займацца ушу пачаў ужо праз дзесяць год, а ў 40-х гадах пераехаў у Ганконг, дзе пачаў выкладаць ушу супрацоўнікам рэстарана.
Пазней у яго з'явіліся сотні вучняў, сярод якіх быў і Брус Лі. Памёр Іп Мэн у 1972 годзе.
Варта адзначыць, што ганконгскі рэжысёр Вонг Карвай таксама збіраецца здымаць карціну пра Іп Мэна. У ролі настаўніка ушу будзе заняты Тоні Люн, які атрымаў прэмію ў Канах.
Фота: www.wcarchive.com