У Гарадоцкім каледжы выпадкова застрэліўся выкладчык

У сераду раніцай у Гарадку на сваім працоўным месцы застрэліўся інжынер-паляўніцтвазнаўца, выкладчык мясцовага аграрнага каледжа.
У яго з рук выпаў службовы карабін. Ад удару аб падлогу адбыўся стрэл. Куля трапіла 56-гадоваму мужчыне ў галаву. Ён сканаў на месцы. Як расказаў пракурор Гарадоцкага раёна Ігар Белавусаў, паляўнічы ніколі не выказваў намеру скончыць жыццё самагубствам і не меў праблем ні ў асабістым жыцці, ні ў службовых адносінах.

Таму трагедыя кваліфікавана як няшчасны выпадак. Зараз інспекцыя па працы высвятляе, ці не прывяло да смерці мужчыны парушэнне нормаў бяспекі працы кіраўніцтвам каледжа.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Гарадок