У Гарадоцкім раёне гноем атруцілі рыбу
Эколагі Віцебшчыны падлічваюць страты ад выкіду гноевых сцёкаў у выніку прарыву калектара на ачышчальных збудаваннях сельскагаспадарчага прадпрыемства “Паўночны” Гарадоцкага раёна. Сцёкі трапілі ў балота, з якога па рацэ Чарноўская даплылі да возера Баранаўскае. У выніку гэтага ў возеры загінула рыба. Паводле слоў начальніка аддзела
абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Фелікса Шабана,
многія жывёлагадоўчыя фермы Віцебшчыны нясуць сапраўдную пагрозу усяму
жывому, што водзіцца ў навакольных вадаёмах. Толькі з пачатку бягучага
года за парушэнне норм экалагічнай бяспекі складзена 73 пратаколы.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.
Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск.