У гарах Крыма шукаюць турыста з Беларусі

У Крыму каля мястэчка Гурзуф шукаюць 25-гадовага турыста з Беларусі, які 6 жніўня ў адзіноце сышоў у горны паход. Агенцтва “Интерфакс” паведамляе, што ў пошуках прымаюць удзел 6 альпіністаў-выратавальнікаў. Увогуле ж у МІНЧС Украіны – аналага беларускага МНС – апошнім часам прыбавілася працы ў гарах. Ноччу з суботы на нядзелю супрацоўнікі МІНЧС у Феадасійскім раёне выратавалі жыццё турыста з Кіева, які падчас горнага пахода атрымаў траўму.

У Карпатах выратавальнікам Івана-Франкоўскай вобласці ў суботу давялося здымаць са скалы трох юнакоў, якія здолелі самастойна ўлезці на вяршыню, але не здолелі самастойна спусціцца.