У гаражы ў мінчука знашлі каля 4500 бляшанак ікры
Мужчыну аштрафавалі на 7,5 млн рублёў.
Падатковыя інспектары Маскоўскага раёна падчас рэйду знайшлі ў гаражы мінчука амаль 4500 слоікаў ікры і 20,5 кг морапрадуктаў. Агульная сума тавараў склала 870,5 млн руб.
Як пішуць "Мінск-навіны", ікру і морапрадукты мінчук збіраўся прадаваць. Выявілася, што мужчына займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю без дзяржаўнай рэгістрацыі. Яго даход з прададзенага тавару ўжо склаў больш за 128 млн рублёў.
Эканамічны суд Мінска аштрафаваў мужчыну на 7,5 млн рублёў. Акрамя таго, у яго канфіскавалі тавар і незаконна атрыманы прыбытак.
Фота — minsknews.by