У Гарошкаве ў Рэчыцкім раёне адзначылі дзень народзінаў паэта Анатоля Сыса
У Гарошкаве ў Рэчыцкім раёне прайшло свята паэзіі, прымеркаванае да дня народзінаў таленавітага беларускага паэта Анатоля Сыса (1959 - 2005). Яго арганізавалі Саюз беларускіх пісьменнікаў і рэдакцыя часопіса “Дзеяслоў”. У свяце прынялі ўдзел аднавяскоўцы паэта, яго сваякі, сябры. У
Гарошкава прыехалі Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Алесь Пушкін,
Барыс Пятровіч. Да магілы Анатоля Сыса былі ўскладзеныя кветкі, а пасля
каля яго дома чыталіся вершы.
Мастак Алесь Пушкін прадставіў сваю новую карціну, а архітэктар Генадзь Лойка – праект помніка паэту, які плануецца ўсталяваць у траўні 2008 года.
БелаПАН
Мастак Алесь Пушкін прадставіў сваю новую карціну, а архітэктар Генадзь Лойка – праект помніка паэту, які плануецца ўсталяваць у траўні 2008 года.
БелаПАН