У Гары Потэра з'явілася замена
Раман Tunnels (Тунэлі) брытанскіх аўтараў Радэрыка Гордана і Браяна Уільямса можа паўтарыць поспех кніг Джоан Роулінг пра хлопчыка-чараўніка Гары Потэра. Стаўку на міжнародны посьпех кнігі пра 14-гадовага хлопчыка-археолага
Уіла Бэроуза зрабіла выдавецтва Bloomsbury, якое 10 год таму рызыкнула
надрукаваць дэбютны раман пра Потэра.
Рэдактар выдавецтва Бары Канінгем, які ў свой час прасоўваў і Гары Потэра, упэўнены, што ў “Тунэляў” ёсць усе неабходныя інгрыдыенты поспеху: "хлопчык-археолаг, бязлітасныя злодзеі, загублены свет і незвычайнае падарожжа да цэнтру Зямлі". Па словах рэдактара, “з першай старонкі “Гары Потэра” ўзнікла адчуванне, што гэта – цудоўная кніга. Ад “Тунэляў” было такое ж уражанне”.
Дадам, што на выдавецкім кірмашы дзіцячай літаратуры ў Баланье Канінгему пашансавала дабіцца, каб кнігу пераклалі на 15 моваў. А аўтары Гордан і Уільямс ужо атрымалі авансам больш 500 тысячаў фунтаў стэрлінгаў, што больш за 1 мільён долараў.
Нагадаю, што да гэтага інтуіцыя ўжо двойчы не падводзіла Канінгема: у выпадку з Роулінг і з нямецкай дзіцячай аўтаркай Корнэліэй Функэ, чыі кнігі таксама сталі міжнароднымі бестсэлерамі.
Фота: harrypotterfans.pun.pl