У генерала Мікалая Чаргінца з'явіцца раман па-турэцку
Раман Мікалая Чаргінца надрукуюць у Турцыі. Твор беларускага пісьменніка "Сыны" стане першым з айчынных, які будзе выдадзены па-турэцку. Аб гэтым паведаміў старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхась Пазнякоў, перадае "Белорусская нива"
"На дадзены момант кніга знаходзіцца ў стадыі перакладу, — зазначае Міхась Пазнякоў. — Яе выданне плануецца ўжо ў гэтым годзе. Дзякуючы ўстаноўленым некалькі гадоў таму творчым і дзелавым кантактам з нашымі турэцкімі калегамі заключана двухбаковае пагадненне аб супрацоўніцтве".