У Германіі адкрылася “пыльная” выстава
У горадзе Хемніц, што на ўсходзе Германіі, адкрылася выстава, якая распавядае наведвальнікам пра пыл. З экспазыцыі даследчага цэнтра Аўгсбургскага ўніверсітэта можна даведацца, адкуль з'яўляецца пыл, як ён утвараецца і якія яго віды існуюць у прыродзе, паведамляе інфармагенцтва БЕЛТА. Нямецкія навукоўцы вырашылі паказаць не толькі шкодны ўплыў пылу, але і яго карысныя ўласцівасці. Напрыклад, пыл дапамагае паліцыі знаходзіць сляды злачынцаў. Менавіта з пылам увесну і ўлетку разносіцца пылок шматлікіх раслінаў.
"Чалавек расце разам з пылам, таму важна, каб маленькія дзеці развіваліся не ў стэрыльных умовах. Неабходна, каб іхняя імунная сістэма звыклася з рознымі рэчывамі, якія заўжды змяшчаюцца ў паветры", — тлумачаць адмыслоўцы ўніверсітэта.