У гістарычным цэнтры Гродна абрынуўся дах будынка XIX стагоддзя

Дах будынка XIX стагоддзя абрынуўся ў гістарычным цэнтры Гродна. Здарэнне адбылося ўначы, у выніку здарэння ніхто не пацярпеў. Як паведамляе БЕЛТА, будынак, які уяўляе гістарычную каштоўнасць, даўно пуставаў. Яго ўладальнік, індывідуальны прадпрымальнік, збіраўся правесці яго рэканструкцыю.

Гэта ўжо другое падобнае здарэнне ў Гродне, калі пад цяжарам снегу абвальваецца дах. Тыдзень таму часткова абрынуўся дах жылога дома, пабудаванага ў 1900 годзе. Тады таксама ніхто не пацярпеў.