У Глыбокім будзе помнік Купалу
Прыняць прапанову мясцовых жыхароў аб усталяванні ў Глыбокім помніку Янку Купалу вырашылі ўлады райцэнтру. Месяц таму палкоўнік у адстаўцы Антон Сабалеўскі накіраваў на імя старшыні райвыканкама ліст, у якім абгрунтаваў неабходнасць усталявання помніка ў гонар 125-годдзя Янкі Купалы менавіта ў Глыбокім. Распавядае нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
“Спадар Сабалеўскі у сваім лісце нагадаў, што у Глыбокім пэўны час жыла Паўліна Мядзёлка, якую лічаць прататыпам бессмяротнай "Паўлінкі". Пенсіянер таксама адзначае, што колькі год таму ён на ўласныя сродкі набыў у беларускага скульптара Валяр'яна Янушкевіча бронзавую постаць Янкі Купалы. Зараз 70-сантыметровая скульптура знаходзіцца у Глыбоцкім гісторыка-этнаграфічным музеі. Паводле яе можа быць распрацаваны помнік Купалу”.
У ідэалагічным аддзеле райвыканкама падцвердзілі, што ініцыятыва спадара Сабалеўскага будзе падтрымана. Праз некаторы час у Глыбокім з'явіцца помнік і на якія сродкі ён будзе усталяваны, пакуль не вырашана.