У Глыбокім пажар пашкодзіў гістарычны будынак
У райцэнтры Глыбокае 4 траўня загарэўся двухпавярховы гістарычны будынак. Прычынай пажару стаў выбух бытавога газу. Пажарная каманда прыехала хутка, але гасіць вогнішча давялося каля гадзіны. Дом, пабудаваны 80 гадоў таму, выявіўся моцным, перакрыцці і бэлькі вытрывалі выбуховую хвалю і агонь, адзначае партал Весткі.info.
Аднак мясцовыя краязнаўцы занепакоеныя тым, што цяпер гарадскія ўлады могуць вырашыць знесці ўнікальную пабудову. Будынак "закапанскага стылю" не ўзяты пад ахову і не знаходзіцца на балансе мясцовай ЖКГ.