У Глыбокім усталююць скульптуру “Ісус і самарыцянка”
Гэтая акцыя прымеркаваная да 600-годдзя горада.
Як паведаміла раённая газета “Веснік Глыбоччыны”, скульптуру паставяць на плошчы 17 верасня, якая знаходзіцца паміж касцёлам і царквой. Таксама разглядаюцца варыянты перайменавання самой плошчы.
Дарэчы, на вуліцы Горкага, якая ідзе ад гэтай плошчы ў бок Полацка, плануецца ўсталяваць скульптурную кампазіцыю, прысвечанай барону Мюнхаўзену. Побач на могілках ёсць магіла нейкага з Мюнхаўзенаў. У горадзе ўжо стварылі легенду, што гэта сваяк знакамітага барона-выдумшчыка.
Нагадаем, што 600-годдзе Глыбокага будзе адзначацца 3 ліпеня — у дзень вызвалення горада ад нямецкай акупацыі.
На фота: акурат на гэтай плошчы з'явіцца скульптура Ісуса