У Гомелі абрабавалі адразу два пункты абмену валюты
Адразу два пункты абмену валюты былі абрабаваныя ў Гомелі. Здарэнне адбылося ў нядзелю на Прудкоўскім рынку. Як паведамляе газета "Гомельскія ведамасці", касірка аднаго з абменнікаў, вярнуўшыся з перапынку, не змагла адчыніць дзверы, якія зачыняюцца на ключ і чып. Калі выкліканая група спецыялістаў дзверы адчыніла, прысутныя пабачылі, што абменны пункт абрабаваны.
Але самае дзіўнае тое, што касірка суседняга абменнага пункту, якая назірала за падзеямі, вярнуўшыся на сваё працоўнае месца, таксама не здолела адчыніць дзверы без дапамогі спецыялістаў. То бок рабаванне другога абменніка адбывалася, пакуль высвятлялася сітуацыя з першым пунктам абмену валюты. У выніку, з абодвух абменнікаў было скрадзена каля 100 мільёнаў рублёў.