У Гомелі абрабавалі пункт абмену валюты, злодзеі падабралі ключы да замка
Буйную суму грошай скралі зламыснікі з "абменніка" ў Гомелі. Яны падабралі ключы да ўваходных дзвярэй і патрапілі ў памяшканне,
адкуль забралі 9,3 млн беларускіх рублёў, 70 тыс расійскіх, 8,7 тыс.
долараў ЗША, 1,2 тыс. еўра, 300 украінскіх грыўнаў. Цяпер ідзе пошук
злачынцаў, паведамляе "Інтэрфакс".