У Гомелі адбылася масавая бойка 13-гадовых хакеістаў (відэа)
У мінулыя выхадныя пабіліся падчас сустрэчы гульцы каманды гомельскай СДЮШАР-5 і магілёўскай дружыны.
Як паведамляе партал tut.by, здарэнне адбылося ў трэцім перыядзе матча юнацкага чэмпіянату Беларусі. Спачатку было сутыкненне дваіх хакеістаў, пасля да іх падключыліся іншыя гульцы, з'явілася "падмацаванне" з лавы запасных.
Бойка працягвалася каля хвіліны. Раздымалі юнакоў суддзі і трэнеры камандаў. Удзельнікам масавай бойкі пагражае штраф.
Адзначым, што гомельскія хакеісты выйгралі матч з лікам 6:1.