У Гомелі адключылі ўкраінскія тэлеканалы

У сераду, 26 сакавіка, ГОТТЦ "Гарант" спыніў вяшчанне ўкраінскіх тэлеканалаў "Інтэр+", "Кіеў СТВ" і ICTV па сетцы лічбавага вяшчання "Камфорт ТВ" на тэрыторыі Гомеля, паведамляе сайт odsgomel.org.



Адключэнне гэтых каналаў звязана з тым, што яны праходзяць працэдуру ўзгаднення трансляцыі на тэрыторыю Беларусі. Правайдар заяўляе, што вяшчанне спыненае часова. Яно адновіцца, калі ўзгадненні будуць атрыманы.



Фота — odsgomel.org