У Гомелі адкрыецца кавярня для вегетарыянцаў
Кавярню з выключна гароднінным меню плануюць адкрыць у Гомелі ў траўні 2009 года. Па задумцы ініцыятараў праекту, у новай кавярні наведвальнікам будуць прапанаваныя гарачыя і халодныя стравы, закускі, салаты, прыгатаваныя з гародніны, а таксама свежавыціснутыя сокі. Пры гэтым адмыслоўцы запэўніваюць, што меню будзе вельмі разнастайным. Напрыклад, толькі з цыбулі майстры змогуць прапанаваць не менш за 30 арыгінальных страваў. У асартыменце гатовай прадукцыі будуць як традыцыйныя, так і нязвыклыя для беларусаў гароднінныя культуры з гаспадарках Гомельскай вобласці.
Наведвальнікі такога "вегетарыянскага" кафэ не толькі змогуць падмацавацца, але і запісаць рэцэпт страваў, карысных для здароўя, адзначае БЕЛТА.
Наведвальнікі такога "вегетарыянскага" кафэ не толькі змогуць падмацавацца, але і запісаць рэцэпт страваў, карысных для здароўя, адзначае БЕЛТА.