У Гомелі адкрыўся пляжны сезон

Нягледзячы на даволі халоднае надвор'е па ўсёй Беларусі, у Гомелі апошнімі днямі было вельмі цёпла. Тэмпература вады ў Сожы дасягала 20 градусаў, паведамляе тэлеканал СТВ. Тысячы людзей напярэдадні выхадных прыходзілі на гарадскі пляж. Усім выратавальным станцыям нават давялося перайсці на ўзмоцнены графік працы.

Сёлета працуюць 15 выратавальных станцый і каля 10 пастоў. За бяспекай на вадзе ўжо цяпер сочаць амаль 300 штатных працаўнікоў.