У Гомелі адкрываецца кінатэатр 3D-фармату

22 ліпеня ў Гомелі распачне працу кінатэатр фармата 3D, які быў зроблены на базе аднаго з існуючых кінатэатраў горада. Першы сэанс адбудзецца а 13-й гадзіне. На ім пакажуць мультыплікацыйную стужку “Шрэк назаўжды”. А ўвечары гамельчукі змогуць паглядзець на самым вялікім экране ў Еўропе фільм “Уладар стыхіі” М.Найта Ш’ямалана, рэжысёра "Шостага пачуцця".

Кошт білетаў на сэанс складае 20-22 тыс. беларускіх рублёў.