У Гомелі аўтамабіль збіў на прыпынку двух дзяўчат
Яны атрымалі сур'ёзныя траўмы.
Здарэнне адбылося позна ўвечары 26 жніўня на перакрыжаванні вуліц Каменшчыкава і Агарэнкі. 20-гадовы хлопец, які ехаў на "Маздзе", не саўладаў з кіраваннем і выехаў на тратуар. У выніку ён збіў дзяўчат (ва ўзросце 20 і 21 года), якія знаходзіліся на прыпынку грамадскага транспарту.
Пацярпелыя шпіталізаваныя, адна з іх знаходзіцца ў рэанімацыі. БЕЛТА адзначае, што вадзіцель не меў пасведчання кіроўцы. Праваахоўнікі праводзяць праверку.