У Гомелі бяздомны сабака пакусаў трох дзяцей

У Гомелі бяздомны сабака напаў на трох дзяцей і пакусаў іх. Гэта здарылася 20 лютага на вуліцы Мазурава.
Як паведаміў прэс-сакратар абласнога ўпраўлення МНС Руслан Габрылёў, на месца здарэння выехалі ратавальнікі, каб злавіць бадзяжнага сабаку, але той уцёк.

Паводле інфармацыі Габрылёва, дзеці 10-11 гадоў былі дастаўленыя ў паліклініку, дзе ім аказалі медыцынскую дапамогу.

БелаПАН